БЕЛ Ł РУС

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі

25.07.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Дагэтуль спявак паспеў пабываць на вечарыне ў бары на Зыбіцкай і на экскурсіі ў Доме ўраду з Турчыным.

Джэйсан Дэрула і Віктар Лукашэнка. Фота тут і далей: НАК

Амерыканскага спевака Джэйсана Дэрула падчас яго візіту ў Беларусь завезлі да сына Лукашэнкі Віктара, які ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт.

«Вы ў Беларусі добра вядомыя, думаю, вы гэта ўжо адчулі. Вас любіць не толькі моладзь, але і людзі досыць дарослыя знаёмыя з вашай творчасцю. Нягледзячы на папулярнасць, вы просты і прыстойны чалавек, гэта выклікае прыхільнасць. Спорт, творчасць мастацтва… Здаецца, што тут агульнага? Але гэта і ёсць народная дыпламатыя. Артыст вашага ўзроўню дзякуючы ўплыву ў сацыяльных сетках можа аб'ектыўна расказаць і пра нашу краіну», — сказаў яму Віктар Лукашэнка.

Спявак спытаў, якія віды спорту любіць кіраўнік НАК. Віктар Лукашэнка расказаў пра сваё захапленне хакеем з шайбай, а таксама пра тое, што ў юнацтве займаўся вольнай барацьбой.

Джэйсан Дэрула расказаў, што ўжо абмяркоўваў правядзенне ў Беларусі шоу з яго ўдзелам у кастрычніку.

Спеваку падарылі сувеніры.

Раней спевака сустракаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын і вадзіў яго па Доме ўраду. Дэрулу бачылі таксама на тусовачнай мінскай вуліцы Зыбіцкай — ён быў госцем вячэры ў адным з бараў.

Чытайце таксама:

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада

Каментары да артыкула