Музыка99

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада

У кар’еры амерыканскага спевака 14 плацінавых сінглаў і сем мільярдаў праслухоўванняў.

Джэйсан Дэрула. Фота: Getty Images

35-гадовы Джэйсан Дэрула нарадзіўся ў горадзе Мірамар, штат Фларыда, ЗША. Яго бацькі — выхадцы з вострава Гаіці, і роднай мовай спевака была гаіцянская крэольская.

Джэйсан выхоўваўся разам з братам і сястрой і вучыўся ў мастацкіх школах. У пачатку сваёй кар’еры ён скараціў напісанне прозвішча (з Desrouleaux да Derulo), каб яго было прасцей вымаўляць.

Як стаў зоркай музыкі

Свой шлях у шоу-бізнэсе ён пачаў з напісання тэкстаў для іншых выканаўцаў, сярод якіх быў і «кароль хіп-хопу» P. Diddy, які цяпер знаходзіцца пад следствам па шэрагу абвінавачанняў у сэксуальным гвалце і гандлі людзьмі.

Прафесійная кар’ера Джэйсана пачалася пасля таго, як на яго звярнуў увагу прадзюсар Джонатан Ротэм, які падпісаў яго на лэйблы Beluga Heights Records і Warner Brothers Records.

Улетку 2009 года Дэрула выпусціў свой першы сінгл Whatcha Say, які напрыканцы жніўня дэбютаваў на 54-м месцы ў Billboard Hot 100, а ўжо ў лістападзе ўзначаліў чарт.

Яго дэбютны альбом Jason Derulo выйшаў вясной 2010 года. Другі студыйны альбом — Future History — восенню 2011-га. У падтрымку альбома артыст планаваў тур па Вялікабрытаніі ў лютым 2012 года, аднак у студзені падчас рэпетыцыі зламаў пазванок і быў вымушаны адмяніць канцэрты.

Найбольш вядомым хітом з трэцяга альбома Tattoos, які выйшаў у 2013 годзе, стаў сінгл Wiggle (feat. Snoop Dogg).

У 2014 годзе песня Want to Want Me, якая пазней увайшла ў чацвёрты студыйны альбом Everything Is 4, стала самым папулярным трэкам у гісторыі радыё Top-Top, заняла пятае месца ў Billboard Hot 100 і ўзначаліла брытанскі чарт.

Пасля выхаду пятага альбома ў 2015 годзе, Дэрула спатрэбілася амаль дзевяць гадоў, каб выпусціць шосты — Nu King. У яго ўвайшлі ўжо вядомыя сінглы, такія як Swalla і Take You Dancing.

У 2020 годзе артыст выдаў хіт Savage Love сумесна з новазеландскім прадзюсарам Jawsh 685. Песня ўзначаліла сусветныя чарты, а пасля выхаду рэмікса ў выканнанні паўднёвакарэйскага гурта BTS заняла першае месца ў Billboard Hot 100, стаўшы другім №1-хітом у кар’еры Дэрула.

Джэйсан Дэрула таксама мае вопыт здымак у кіно. У фільме Cats («Коткі»), які выйшаў у канцы 2019 года, ён сыграў ката Рам Тама Тагера.

За гэтую ролю Дэрула намінавалі на жартлівую анты-прэмію «Залатая маліна» ў катэгорыі «Найгоршы экранны дуэт» — разам з «яго адрэдагаванай камп’ютарам выпукласцю», што стала іранічнай адсылкай да фота з Instagram, дзе выразна праглядаўся сілуэт яго палавога органа.

На рахунку Джэйсана Дэрула 14 плацінавых сінглаў, 7 мільярдаў праслухованняў на YouTube, 66 мільёнаў падпісчыкаў у тыктоку і 39 мільёнаў — у Instagram.

@jasonderulo Why does this version hit harder? ‍ you need it? #YouDjIllDriveAfroHouse ♬ original sound - Jason Derulo

Музыка Джэйсана Дэрула ў асноўным належыць да поп-жанру, але мае ўплывы R&B і хіп-хопу. Сярод галоўных крыніц натхнення ён часта называе Майкла Джэксана.

«Менавіта дзякуючы яму я стаў тым, хто я ёсць. Калі мне было чатыры гады, я ўпершыню яго ўбачыў. Я бачыў, як ён захапляе публіку, як моцна яго выступы краналі людзей», — адзначаў артыст.

Сярод іншых вядомых выканаўцаў, якія аказалі на яго ўплыў, Дэрула называе Элвіса Прэслі, Мадонну, Прынса, Ашэра і Джасціна Цімберлейка.

Асабістае жыццё

Джэйсан Дэрула меў некалькі сур’ёзных адносін. Найбольш працяглымі былі адносіны з дзяўчынай са школы, з якой ён сустракаўся тры гады да 2014 года.

У маі 2021 года мадэль Джэна Фрумс нарадзіла яму сына. Праз пяць месяцаў пасля нараджэння дзіцяці пара рассталася. Паводле Фрумс, сярод прычын былі непаважлівыя паводзіны і здрады з боку Дэрула.

Але, як відаць па відэа ў тыктоку, Джэйсан удзельнічае ў выхаванні сына і падтрымлівае адносіны з яго маці.

@jasonderulo Bubba surprising mommy for Mothers Day #Jasonking @JENA ♬ Jacob and the Stone - Emile Mosseri

У жыцці спевака ёсць і гучныя абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях. Восенню 2023 года супраць яго пазоў падала спявачка Эмазан Гібсан. Паводле яе паказанняў, у 2021 годзе музыкант прапанаваў ёй кантракт, і яны пачалі сумесна працаваць над музыкай. Дэрула выступаў у ролі яе «настаўніка, кіраўніка і агента».

Паводле адваката Гібсан, Дэрула парушаў дамоўленасці, пагражаў і «бессаромна дамагаўся» да маладой калегі. Сама яна сцвярджала, што спявак праяўляў агрэсію і неаднаразова настойваў, каб яна ўжывала алкаголь і займалася з ім сэксам, нягледзячы на яе адмову.

У красавіку 2024 года суддзя ў Каліфорніі адхіліў справу, бо кантракты, падпісаныя з Дэрула і Atlantic Records, утрымлівалі пункт, што ўсе спрэчкі павінны разглядацца ў Нью-Ёрку. Прадстаўнікі Гібсан заявілі, што перапададуць пазоў у Нью-Ёрку.

Дэрула таксама гастралюе па постсавецкай прасторы. У лютым 2024 года ён выступаў у Алматы, а летам таго ж года наведаў цырымонію адкрыцця міжнароднага фестывалю Dream Fest на Каспійскім узбярэжжы ў Баку.

На верасень 2025 года запланаваныя канцэрты артыста ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Каментары9

  • даведка
    24.07.2025
    Джейсон Деруло пускай внимательно читает то, что ему подсовывает Анна Селук.
  • Непісьменна
    24.07.2025
    Гаіцянскае прозвішча французскага паходжання вымаўляецца на націскам на апошні склад, таму па-беларуску ён не ДэрУла, а ДэрулО.
  • У.бывай!
    24.07.2025
    Покормите этого морковкой.

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перад вучэннямі «Захад-2025» перакідае свае знішчальнікі ў Польшчу

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт5

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г23

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць