БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

25.07.2025 / 17:54

Nashaniva.com

25 ліпеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1164 чалавекі.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Аляксандр Мядведзеў, Дар’я Семашкевіч, Віктар Іваньковіч, Андрэй Андрашчук, Пётр Лунёў, Яўген Невар, Сяргей Шацілаў, Карына Зяленская.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1164 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Каментары да артыкула