БЕЛ Ł РУС

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву

25.07.2025 / 18:10

Nashaniva.com

У Мінску 45-гадовы мужчына з мікрараёна «Велазавод» разбіў камеру відэаназірання на пад'ездзе, пры гэтым выкарыстаў даволі незвычайную «маскіроўку».

Скрыншот з відэа

Хоць чалавек быў п’яны, але ўсё ж разумеў, што робіць нешта супрацьпраўнае, таму надзеў на галаву ніжнюю бялізну, абматаў рукі ручніком, а на ногі павязаў поліэтыленавыя пакеты.

З першай спробы да камеры ён не дацягнуўся, таму вярнуўся дадому па табурэтку. Пасля таго, узброіўшыся малатком, мужчына ўсё ж пашкодзіў абсталяванне.

Прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства, якому належала камера, звярнуліся ў міліцыю. Там хутка высветлілі, хто стаіць за здарэннем. Высветлілася, што гэты чалавек ужо і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Цяпер супраць яго завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Магілёўскім раёне мужчына наўмысна раскідаў на дарозе цвікі і самарэзы

У Брэсце п'яная жанчына пагражала пасажырам грамадскага транспарту нажом

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі

Пад Мінскам дзеці складалі камяні на рэйкі

Каментары да артыкула