Грамадства

У Брэсце п'яная жанчына пагражала пасажырам грамадскага транспарту нажом

У Брэсце п'яная 54-гадовая жанчына навяла страху ў грамадскім транспарце. Цяпер яе будуць судзіць, а пакаранне пагражае вельмі сур'ёзнае, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку 2025 года жанчына села ў тралейбус у стане моцнага алкагольнага ап'янення. Спачатку яна проста паводзіла сябе неадэкватна — гаварыла сама з сабой, а пасля дастала кухонны нож і пачала пагражаць пасажырам, у тым ліку дзецям, крычучы, што «ўсіх заб'е».

Пазней яна перасела ў аўтобус і там паўтарыла тое ж самае — махала нажом і палохала людзей. Прысутныя выклікалі міліцыю.

Падчас допыту жанчына сцвярджала, што нічога не памятае з-за ап'янення. Адышла яна толькі ў псіханеўралагічным дыспансеры. Але, паводле закона, алкаголь не з'яўляецца змякчальнай віну акалічнасцю, а наадварот — абцяжарвае адказнасць.

Следчы камітэт выставіў жанчыне абвінавачанне па артыкуле аб асабліва злосным хуліганстве, за што ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Таксама стала вядома, што жанчына ўжо неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, не працуе і пазбаўленая бацькоўскіх правоў з-за хранічнага алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць