БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца

25.07.2025 / 20:24

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што сустрэча паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны — Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім — абавязкова адбудзецца. Хоць, паводле яго слоў, яна павінна была прайсці яшчэ тры месяцы таму.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Дональд Трамп паведаміў пра гэта журналістам перад сваім адлётам у Шатландыю і адзначыў, што такая сустрэча — неабходная ўмова для мірных перамоў.

Трамп не выключае магчымасці ўвядзення другасных санкцый супраць Расіі, калі на працягу 50 дзён не будзе бачна прагрэс у перамовах. Ён ужо выставіў адпаведны ультыматум 14 ліпеня: у выпадку адсутнасці вынікаў ЗША ўвядуць 100-працэнтныя мытныя пошліны.

У Крамлі, у сваю чаргу, падкрэсліваюць, што сустрэча можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі бакі будуць гатовыя паставіць кропку ў канфлікце. Расійскі бок лічыць, што няма сэнсу зноў абмяркоўваць усё з нуля. Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў таксама заявіў, што працэс узгаднення пазіцый вельмі складаны і за кароткі тэрмін вырашыць пытанні немагчыма.

У той жа час украінскі бок настойвае на сустрэчы прэзідэнтаў. Паводле Рустэма Умерава, кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі на перамовах у Стамбуле, Кіеў прапаноўваў Маскве правесці сустрэчу да канца жніўня ў прысутнасці лідараў Турцыі і ЗША — Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Дональда Трампа.

Чытайце таксама:

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі

ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй

Каментары да артыкула