Еўрасаюз скараціў фінансавую дапамогу Украіне з-за павольных рэформаў
Еўрасаюз скараціў чарговы транш фінансавай дапамогі Украіне на 1,5 мільярда еўра з-за запавольвання рэформаў у краіне. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Еўракамісіі Гіём Мерсье 25 ліпеня падчас брыфінгу.
Фота: freepik.com
Паводле слоў еўрачыноўніка, з 16-ці запланаваных крокаў, якія былі неабходнымі ўмовамі для атрымання поўнай сумы, Украіна выканала толькі 13. У выніку замест чаканых 4,5 мільярда еўра Кіеў атрымае 3,05 мільярда.
Сярод не выкананых рэформаў — дэцэнтралізацыя, рэформа нацыянальнага агенцтва па пошуку і кіраванні маёмасцю, атрыманай злачынным шляхам, а таксама змены ў працэдуры адбору суддзяў у Вышэйшы антыкарупцыйны суд.
Аднак у рамках праграмы Ukraine Facility прадугледжваецца гнуткасць: Украіна можа атрымаць астатнія сродкі пазней, калі завершыць рэформы і падасць адпаведную справаздачу.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней тлумачыў, чаму некаторыя антыкарупцыйныя змены, датычныя антыкарупцыйных органаў, былі адменены. Паводле яго, гэта адбылося пад уплывам пратэстаў украінцаў, а не з-за ціску з боку Еўрасаюза. Ён падкрэсліў, што «паважае меркаванне грамадства».
Чытайце таксама:
Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам
Макрон і Мерц хочуць абмеркаваць з Зяленскім барацьбу з карупцыяй
Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты