БЕЛ Ł РУС

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта

25.07.2025 / 22:48

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе «Тэрэспаль» — «Брэст». Польскія мытнікі звярнулі ўвагу на незвычайны прадмет у торбе беларуса — звонку ён нагадваў кавалак дрэва, але нейкага дзіўнага і з неадпаведнай вагой.

Скрыншот з відэа

Мужчына спачатку сказаў, што вязе падарунак для дачкі, пасля назваў рэч «бярозавым паленам». Аднак мытнікаў гэта не пераканала — яны пачалі дапытваць яго, дзе жыве дачка, патрабуючы глядзець у вочы.

У выніку берасцеец прызнаўся, што вязе костку маманта па просьбе знаёмага і атрымаў за гэта 20 даляраў. Экспертыза пацвердзіла, што гэта сапраўды парэшткі маманта — хутчэй за ўсё, часткі біўня і косткі.

У Еўрасаюзе такія знаходкі лічацца аб’ектамі, якія ахоўваюцца, і для іх увозу патрэбен спецыяльны дазвол. Цяпер мужчыну пагражае штраф да 115 тысяч еўра, дэпартацыя ці нават крымінальная адказнасць з магчымым зняволеннем да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта

Польскія мытнікі знайшлі ў машыне немца, які ехаў з Беларусі, біўні маманта

Навукоўцы стварылі «шарсцістую мыш» з прыкметамі маманта. Магчыма, праз некалькі гадоў адродзяць і вымерлага гіганта

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў

Каментары да артыкула