БЕЛ Ł РУС

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі

26.07.2025 / 12:25

Nashaniva.com

У 2021-м Ігару Сідаровічу далі хатнюю хімію за абразу начальніка мясцовай міліцыі, а летась арыштавалі паўторна.

Ігар Сідаровіч. Фота: Рэгіянальная газета

53-гадовы жыхар Маладзечна Ігар Сідаровіч атрымаў прысуд ужо па трэцяй палітычнай крымінальнай справе.

Вясной 2021-га яго асудзілі спачатку за ўдзел у пратэстах — тады абмежаваліся штрафам. Летам 2021-га Сідаровіча асудзілі за «абразу» начальніка Маладзечанскага РУУСа Вадзіма Прыгары і далі паўтара года хатняй хіміі.

У канцы 2024 года Сідаровіча арыштавалі зноў — цяпер за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА нягледзячы на інваліднасць — у яго няма адной нагі.

У ліпені 2025 года Ігару Сідаровічу вынеслі новы прысуд — чатыры гады калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула