БЕЛ Ł РУС

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну

26.07.2025 / 12:45

Nashaniva.com

У Мукачаве праваахоўнікі затрымалі непаўналетніх, якіх падазраюць у згвалтаванні і рабаванні жанчыны, паведамляе РБК-Украіна.

Фота: Oleksandr Oleksiienko/Kordon.Media/Global Images Ukraine via Getty Images

Па даных праваахоўнікаў, 23 ліпеня ў паліцыю звярнулася 46-гадовая жанчына. Яна заявіла, што на яе напалі некалькі падлеткаў — сілай адабралі залатыя ўпрыгажэнні і грошы, пасля чаго згвалтавалі яе і збеглі.

У паліцыі пачалі расследаванне і ўстанавілі асоб, якія маюць дачыненне да злачынства — чацвёра хлопцаў, ва ўзросце 13, 14, 16 і 17 гадоў.

Паводле папярэдніх даных, падлеткі сустрэлі жанчыну на вуліцы, прапанавалі правесці яе, а пасля завялі ў бязлюднае месца. Там яны ўжылі фізічны гвалт, завалодалі грашыма пацярпелай і ювелірнымі вырабамі і згвалтавалі яе.

Траім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

З чацвёртым складаней, бо ён не дасягнуў узросту, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула