БЕЛ Ł РУС

Адразу шэсць аўтобусаў Вільня — Мінск стаяць перад беларускай мяжой у бок Літвы

26.07.2025 / 14:43

Nashaniva.com

Пра гэта гэта паведаміў тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты».

«Аўтобусы па маршруце Вільня — Мінск з часам адпраўлення з Вільні а 14:00, 16:00, 17:30, 18:00, 18:30 і 19:00 знаходзяцца перад беларускай мяжой. Час адпраўлення будзе паведамлены дадаткова. Аўтобусы: АС 5279-7, АО 3837-7, АН 8618-7, ВА 7501, АХ 8847-7, АН 8621-7», — гаворыцца ў паведамленні.

Па стане на 14:00 у «Каменным Логу» стаяць шэсць аўтобусаў.

Чытайце таксама:

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне

Каментары да артыкула