Грамадства11

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне

Перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы на аўтобусе можа заняць каля 12 гадзін. У чатах людзі скардзяцца на доўгае чаканне. І калі ў «Беняконях» паводле даных Дзяржпагранкамітэта, чэргаў няма, то ў «Каменным Логу» на 12:00 выезду з Беларусі чакалі дзевяць аўтобусаў, паведамляе «Люстэрка».

«Аўтобус на 7:30 з Мінска ў Вільню. У 9:50 прыехалі на мяжу. Дзявяты ў чарзе перад шлагбаўмам. Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы», — распавёў адзін з тых, хто стаяў у чарзе раніцай 26 ліпеня.

Чытачы «Люстэрка» паведамлялі, што «па 12 гадзін праходзяць мяжу». Гэта пацвярджаецца і справаздачамі ў чаце «Каменнага Логу». Напрыклад, ёсць такое апісанне рэйса Eurolines з Мінска, які выехаў 25 ліпеня:

  • 19:00 — выезд з Мінска;
  • 21:30 — Ашмяны;
  • 21:45 — шосты аўтобус перад шлагбаўмам;
  • 03:30 — пусцілі за шлагбаўм;
  • 05:00 — скончылі пашпартны кантроль РБ;
  • 07:05 — выехалі на нейтралку (перад намі яшчэ адзін аўтобус у нейтральнай зоне);
  • 08:35 — заехалі да літоўцаў;
  • 09:30 — пачаўся пашпартны кантроль ЛТ;
  • 10:00 — прайшлі ўсе.

Іншы пасажыр распавёў, што пры выездзе з Мінска апоўдні 25 ліпеня праходжанне мяжы заняло «14 [гадзін] з капейкамі». Пры гэтым беларускі кантроль прайшлі хутка, але стаялі пад дажджом і толькі праз дзве-тры гадзіны заехалі на «нейтралку».

«Стаялі яшчэ даўжэй. Перад намі аўтобус увогуле не рухаўся. Затое той, што стаяў за намі, двухпавярховы Ecolines, вырашыў нас абагнаць на заездзе да літоўцаў. Кіроўца растлумачыў, што так рабіць нельга. У 23:45 заехалі да літоўцаў. Адно акно. Хутка, добразычліва, пакуль не завялі расіянку на гутарку. Амаль на гадзіну. 1:10 — аэрапорт. Доўга, нудна, невядомасць напружвала», — распавёў ён.

Пасажыры іншых аўтобусаў распавядалі падобныя гісторыі — праходжанне мяжы ў іх займала больш за 10 гадзін. Напрыклад, пры выездзе з Мінска ў 20:30 і прыбыцці на мяжу ў 22:00 адзін з аўтобусаў заехаў у Літву толькі ў 10:45. «На мяжы амаль 13 гадзін», — адзначыла пасажырка.

А вось тая, што выехала з Мінска ў 14:20 25 ліпеня, трапіла ў Літву ў 5:45 і адзначыла, што «прайшлі гэта пекла».

Судзячы па паведамленнях, можна перасесці ў аўтобус бліжэй да мяжы — адзін з пасажыраў так зрабіў і, відаць, скараціў час чакання: «у выніку з перасадкай 10 гадзін + даехаць да вакзала 40 хвілін».

Выезд з Літвы, здаецца, не ўскладнены. Адзін з аўтобусаў, які выехаў з Вільні ў 7:10, ужо ў 11:00 уехаў у Беларусь.

Каментары1

  • БрБрПатапім
    26.07.2025
    А што здарылася?

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць