БЕЛ Ł РУС

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

26.07.2025 / 16:49

Nashaniva.com

За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў медустановы звярнуліся больш за 16 тысяч чалавек з-за прысмоктвання клешчаў. Гэта на 10,8% больш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Найбольш выпадкаў зафіксавана ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску. Найменш — у Мінскай і Віцебскай абласцях. У большасці выпадкаў (больш за 70%) клешчы нападалі ў лясах, але сустракаюцца яны таксама на прысядзібных участках і нават у населеных пунктах.

Але ёсць і добрыя навіны. Што тычыцца заражэння хваробамі, якія пераносяць кляшчы, напрыклад, Лайм-барэліёзам і клешчавым энцэфалітам, то медыкі адзначаюць змяншэнне колькасці такіх выпадкаў прыкладна ў 1,2 раза.

Мінздароўя нагадвае асноўныя меры засцярогі ад кляшчоў:

Найлепшая абарона ад клешчавога энцэфаліту — гэта вакцынацыя. Яна складаецца з дзвюх прышчэпак і дае працяглую абарону. Для падтрымання імунітэту рэкамендуецца рабіць рэвакцынацыю кожныя 3—5 гадоў.

У выпадку неабходнасці хуткага стварэння імунітэту можна скарыстацца экстраннай схемай вакцынацыі — дзве прышчэпкі з інтэрвалам у 14 дзён.

Чытайце таксама:

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

У Мінскай вобласці фіксуецца рост укусаў кляшчоў, але ёсць раёны, дзе няма ніводнага выпадку

У Мінску назіраецца пік актыўнасці кляшчоў

Каментары да артыкула