Здарэнні11

У Мінскай вобласці фіксуецца рост укусаў кляшчоў, але ёсць раёны, дзе няма ніводнага выпадку

У маі ў Мінскай вобласці назіралася рэзкае павелічэнне колькасці зваротаў па медыцынскую дапамогу пасля ўкусаў кляшчоў.

Як паведамілі БелТА ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за месяц зафіксавана 262 выпадкі, з якіх 92 — у дзяцей. Гэта больш чым у два разы перавышае паказчыкі красавіка (122 выпадкі).

Найбольшая колькасць пацярпелых зарэгістравана ў Мінскім і Салігорскім раёнах, а таксама ў горадзе Жодзіне. У той жа час ніводнага выпадку ўкусу не зафіксавана ў Вілейскім, Капыльскім і Смалявіцкім раёнах.

Усяго з пачатку года ў медыцынскія ўстановы вобласці з прычыны ўкусаў кляшчоў звярнуліся 413 чалавек, у тым ліку 154 дзіцяці. Нягледзячы на майскі ўсплёск, агульны паказчык за пяць месяцаў на 18,7% ніжэйшы, чым за аналагічны перыяд мінулага года (тады было 508 выпадкаў).

Паводле даных спецыялістаў, больш за палову пацярпелых (53%) сутыкнуліся з кляшчамі ў лясах, яшчэ каля трэці — у сельскай мясцовасці і на дачных участках.

Каментары1

  • Лявон
    09.06.2025
    Бо там ужо няма людзей

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць