На беларускім рынку працы — больш за 220 тысяч вакансій
Па стане на 13:00 26 ліпеня 2025 года на сайце Дзяржаўнай службы занятасці Беларусі было размешчана 220 063 вакансіі. Гэта на 1,76% больш, чым было 7 ліпеня (216 261 вакансій), заўважыла выданне «Позірк».
Фота ілюстрацыйнае
Найбольшая колькасць вакансій — у Мінску: 59 603. Затым ідуць:
- Мінская вобласць — 35 570;
- Брэсцкая — 27 022;
- Гродзенская — 27 887 (рост на 11,7%);
- Гомельская — 24 175;
- Віцебская — 22 907;
- Магілёўская — 22 553 (рост на 4,75%).
Цікава, што сума рэгіянальных лічбаў (219 717) трохі адрозніваецца ад агульнай колькасці вакансій, пазначанай на сайце.
Згодна з данымі Белстата, у маі 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 122,1 тысячы чалавек — гэта на 13,7 тысячы менш, чым у красавіку.
Для параўнання: у студзені 2025 года працавала 4 131,6 тысячы чалавек, у сакавіку — 4 146,2 тысячы. А яшчэ год таму, у маі 2024 года, колькасць занятых была яшчэ меншай — 4 112,2 тысячы.
У Міністэрстве эканомікі раней казалі, што для пераадолення кадравага голаду трэба не толькі прыцягваць новых спецыялістаў, але і ўтрымліваць тых, хто ўжо працуе ў краіне, а яшчэ лепш — вяртаць тых, хто выехаў.
Паводле розных міжнародных ацэнак, пасля падзей жніўня 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 100 да 600 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі
На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі
У Мінску гатэль шукае супрацоўніка з заробкам ад 30 000 рублёў