БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала

26.07.2025 / 20:14

Nashaniva.com

У Беларусі адбыўся вялікі падзеж свіней, таму краіна пачала масава закупляць свініну ў Расіі. Раней жа, наадварот, Беларусь сама пастаўляла гэта мяса ў Расійскую Федэрацыю, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з данымі выдання Forbes, Беларусь у 2025 годзе стала галоўным імпарцёрам расійскай свініны, набыўшы прадукцыі амаль на 100 мільёнаў даляраў. Гэта складае каля паловы ўсяго расійскага экспарту свініны. На другім месцы ідзе В’етнам (88 мільёнаў долараў), на трэцім — Кітай (50 мільёнаў).

Як тлумачыць кіраўнік Нацыянальнай мясной асацыяцыі Расіі Сяргей Юшын, Беларусь раней была буйным вытворцам свініны і нават пастаўляла яе ў Расію да 60 тысяч тон у год. Але ў 2024 годзе на беларускіх свінагадоўчых гаспадарках успыхнула эпідэмія, якая моцна ўдарыла па галіне.

Асабліва моцна пацярпелі Гомельская і Мінская вобласці — там колькасць свіней скарацілася на 28% і 25% адпаведна. У некаторых раёнах, такіх як Вілейскі, Клецкі і Светлагорскі, свіней амаль не засталося. У Мазырскім, Слуцкім і Лагойскім іх колькасць зменшылася ў некалькі разоў.

Паводле Белстата, за першае паўгоддзе 2025 года ў параўнанні з тым жа перыядам летась забой свіней на мяса ў Беларусі скараціўся на 14,6%.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыгразіў паздымаць галовы за падзеж жывёлы

«Куды глядзіць падатковая?» Фермер у Мінску прадае свініну па 80 рублёў — карыстальнікі ў шоку

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план

Каментары да артыкула