Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах
Алена Рудая загадвала аддзяленнем у 10-й бальніцы Мінска ў Чыжоўцы.
У Мінскім гарадскім судзе асудзілі пульманолага Алену Рудую. Доктарцы інкрымініравалі тры палітычныя артыкулы:
— ч. 3 арт. 361 — заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі
— ч. 3 арт. 361-1 — уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання
— ч. 1 арт. 368 — абраза Аляксандра Лукашэнкі.
Мінімальнае пакаранне, якое пагражала Рудой па іх, 4 гады калоніі.
Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1992). Працавала ў 10-й бальніцы Мінска (1992-2022), загадвала аддзяленнем.
Доктарка ўключаная ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».