БЕЛ Ł РУС

Рубіа: Трамп «траціць цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны

27.07.2025 / 10:6

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю Fox News сказаў, што Дональд Трамп засяроджаны на міры ва Украіне, але «траціць цярпенне» праз тое, што размовы з Уладзімірам Пуціным не прыводзяць да дзеянняў Расіі, якія маглі б спыніць вайну.

Марка Рубіа. Скрыншот з відэа: Fox News

Рубіа думае, што Трампа ўсё больш раздражняе тое, што кантакты і тэлефонныя размовы з Пуціным ні да чаго не прыводзяць.

«Ён траціць цярпенне, траціць гатоўнасць працягваць чакаць, пакуль расійскі бок зробіць нешта, каб пакласці канец гэтай вайне», — сказаў дзяржсакратар.

Ён дадаў, што Трамп не збіраецца «трапіць у пастку бясконцых размоў пра перамовы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула