Часовы павераны: Беларусь вядзе дыялог з ЗША, але размовы пра абмен пасламі няма
Беларусь працягвае развіваць кантакты з Злучанымі Штатамі Амерыкі. Пра гэта заявіў журналістам часовa в.а. паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, паведамляе БелТА.
Пасольства ЗША ў Мінску. Фота: старонка Пасольства ЗША ў Мінску
«Наш дыялог з амерыканскім бокам працягваецца, неабходныя кантакты знойдзены, яны развіваюцца. Пасольства вядзе таксама дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасцю, экспертнай супольнасцю. То бок назіраецца пэўная зацікаўленасць да Беларусі. Але дыпламатыя любіць цішыню, таму на дадзеным этапе болей сказаць не магу», — адзначыў Павел Шыдлоўскі.
Адказваючы на пытанне пра магчымасць узаемнай акрэдытацыі паслоў, дыпламат сказаў, што на дадзеным этапе Беларусь вядзе дыялог з амерыканскай адміністрацыяй, неабходныя кантакты ўсталяваныя і падтрымліваюцца, але канкрэтна гэтая тэма пакуль не знаходзіцца ў парадку дня.