БЕЛ Ł РУС

Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

28.07.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Зараз блок працуе на намінальнай магутнасці.

«Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля завяршэння тэхналагічных аперацый па аднаўленні працы сістэмы астуджэння генератара. Зараз блок працуе на намінальнай магутнасці», — паведаміла Мінэнерга.

Гэты блок адключалі ад сеткі 16 ліпеня пасля спрацоўвання сігналізацыі.

 У Міністэрстве энергетыкі паведамлялі тады, што сітуацыя з’яўляецца штатнай і не нясе пагрозы бяспецы. Узровень радыяцыі на станцыі і ў навакольнай зоне не змяніўся, а падача электраэнергіі спажыўцам не перапынялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула