Праваабаронцы ведаюць пра ўжо як мінімум 33 арыштаваных па «справе Гаюна»
Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну».
Фота ілюстрацыйнае
Цяпер праваабаронцам вядома пра як мінімум 33 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная лічба затрыманых, як мяркуецца, значна большая.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — праваабаронцам вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.
Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.