У Лагішыне ўрачыста асвяцілі падораны Радаславам Сікорскім арган
Біскуп Казімір Велікаселец 26 ліпеня благаславіў арган, усталяваны ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне Пінскага раёна. Гэта адбылося на святой імшы ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, піша Katolik.life.
Пасля імшы ў касцёле прагучаў канцэрт у рамках фестывалю Ars Magna Organi.
Парафія апублікавала фота і відэа і нагадала, што гэты сучасны арган першапачаткова быў пабудаваны для салона ў доме міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. У 2018 годзе міністр падарыў інструмент дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу для санктуарыя ў Лагішыне.
Увесь гэты час арган ляжаў у чаканні майстроў, а ўсталяваць і наладзіць інструмент атрымалася толькі цяпер.
Апублікаванае відэа не дае ўяўлення пра ўсе магчымасці аргана, але ў парафіі адзначылі, што гэты невялікі інструмент з рамантычнай дыспазіцыяй выдатна падыходзіць для памяшкання лагішынскага касцёла.
Чытайце таксама:
У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага
Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію
Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў