БЕЛ Ł РУС

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот

28.07.2025 / 17:20

Nashaniva.com

У Брэсце каля 5-га форта людзі заўважылі адразу чатырох ліс. Відэа з імі з’явілася ў тыктоку і выклікала актыўнае абмеркаванне, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

На кадрах бачна, як лісы свабодна ходзяць побач з людзьмі, нюхаюць асфальт і не пужаюцца транспарту. Побач таксама быў кот, які напружыўся і выгнуў спіну, убачыўшы дзікіх жывёл.

@lapa4u 5 й форт Брест#брест #моноколесо ♬ Выпускайте Кракена - Dima O’Neill

Каментатары выказалі занепакоенасць: некаторыя баяліся, што лісы могуць быць шалёнымі або напасці на кота. Хтосьці напісаў, што «ката нельга там пакідаць — лісы яго лёгка загрызуць», іншыя звярнулі ўвагу, што не прышчэпленыя каты могуць заразіцца шаленствам.

Але былі і водгукі, якія супакойвалі: нехта сцвярджаў, што гэтыя лісіцы — «мясцовыя», іх усе ведаюць, яны амаль ручныя, а на самай справе каты самі часам ганяюць лісянят, бо ў іх канкурэнцыя за ежу. Таксама адзначалася, што гэта, хутчэй за ўсё, зусім маладыя лісы, таму яны такія бясстрашныя.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў

У Пінскім раёне ўвялі каранцін з-за лісы, хворай на шаленства

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Каментары да артыкула