Усяго патроху44

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў

Звера зафіксавала відэапастка ў Жыткавіцкім раёне, паведаміў Нацпарк Прыпяцкі.

Апошні лясны кот быў забіты паляўнічым у Барысаўскім раёне ў 1927 годзе.

У 2017 годзе лясны кот вяртаўся ў Беларусь, але тады трапіў толькі на фота. Цяпер жа жывёлу ўдалося зафіксаваць на відэа.

На відэа кот важна чухаецца, нешта выграбае, пазіруе. Гэта дакладна не хатні варыянт: ён куды большы за хатняга ката, шэра-жоўтага колеру з малюнкам і выразнымі палосамі. Візуальна не заўважна і прыкмет гібрыдызацыі.

Еўрапейскі лясны кот адрозніваецца ад стэпавага ці большасцi хатніх парод больш буйным памерам (пад 35 см), доўгім густым футрам, кароткім тоўстым паласатым хвастом, нібы абрубленым на канцы. Корміцца прыблізна тым жа, што і лісы: грызуны, птушкі, рэптыліі, рыба, насякомыя, падаль.

Бліжэйшы арэал — украінскія Карпаты, але раней яго фіксавалі і ў Жытомірскай вобласці.

Каментары4

  • Китька
    24.07.2025
    Пришел к дому, наверное хочет стать не лесным, а домашним
  • ТЦК
    24.07.2025
    Кот-ухилянт?
  • Тэкля
    25.07.2025
    Мой Руды коця значна большы за гэтага. Нават цяжка зварушыць з месца

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі14

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі4

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць12

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы39

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі14

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць