БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус

28.07.2025 / 17:27

Nashaniva.com

Увечары 27 ліпеня ў Мазавецкім ваяводстве Польшчы адбыўся дарожны інцыдэнт са смяротным вынікам. 49-гадовы грамадзянін Беларусі пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы на аўтамагістралі DK7 (дарога на Гданьск) каля вёскі Ломна-Ляс у Чоснаўскай гміне, паведамляе warszawa.naszemiasto.pl.

Фота: Komenda Powiatowa PSP w Nowym Dworze Mazowieckim

Беларуса збілі адразу два аўтамабілі маркі Peugeot, якія рухаліся з высокай хуткасцю. Удар быў настолькі моцны, што мужчына загінуў на месцы. Нягледзячы на аператыўнае прыбыццё ратавальнікаў, медыкаў і паліцыі, выратаваць яго не ўдалося.

Пасля аварыі дарога ў бок Гданьска была заблакаваная на некалькі гадзін. Паводле інфармацыі паліцыі, мужчына сам парушыў правілы дарожнага руху, пераходзячы трасу ў недазволеным месцы.

Чытайце таксама:

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў

Беларусу, які збіў на аўтамабілі ў Польшчы маці і дачку, пагражае да 20 гадоў турмы

У польскі суд накіравалі справу беларуса, абвінавачанага ў ДТЗ з шасцю пацярпелымі

Каментары да артыкула