БЕЛ Ł РУС

Следам за сэрвісамі «Аэрафлота» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»

28.07.2025 / 19:10

Nashaniva.com

У Расіі перастаў працаваць адзіны партал дзяржаўных паслуг «Дзяржпаслугі». Паводле сэрвісу Downdetector, найбольш скаргаў паступае з Масквы, Санкт-Пецярбурга, а таксама з розных рэгіёнаў, у тым ліку Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі і Свердлоўскай вобласці, піша The Moscow Times.

Фота: агенцтва «Москва»

Людзі скардзяцца на немагчымасць зайсці на сайт, памылкі пры загрузцы і недаступнасць асабістага кабінета. Перабоі закранулі як вэб-версію, так і мабільны дадатак. Тэрміны аднаўлення працы пакуль невядомыя.

Збой адбыўся неўзабаве пасля хакерскай атакі на IT-сістэмы авіякампаніі «Аэрофлот». З-за ўмяшання хакераў амаль сотня рэйсаў была скасаваная, што прывяло да калапсу ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева».

Адказнасць за атаку ўзялі на сябе групоўкі Silent Crow і «Кіберпартызаны». Яны заяўляюць, што атрымалі доступ да ўсіх карпаратыўных сістэм, уключаючы дакументы, запісы і камп’ютары супрацоўнікаў. Паводле іх слоў, пранікненне стала магчымым, сярод іншага, праз тое, што кіраўнік «Аэрофлота» не мяняў пароль з 2022 года, а кампанія выкарыстоўвала састарэлыя сістэмы Windows XP і Windows 2003.

Генпракуратура Расіі пацвердзіла факт узлому і распачала крымінальную справу адносна неправамернага доступу да камп’ютарнай інфармацыі. Раскамнагляд пакуль не пацвярджае, што асабістыя даныя кліентаў і супрацоўнікаў сапраўды скампраметаваныя.

Чытайце таксама:

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

«Аэрафлот» адменіць частку рэйсаў з-за збою інфасістэм

Каментары да артыкула