БЕЛ Ł РУС

Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым

28.07.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Шатландыю прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што калі Іран адновіць сваю ядзерную праграму, рэакцыя ЗША будзе жорсткай і неадкладнай.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, амерыканская армія гатовая зноў нанесці ўдары па іранскіх ядзерных аб’ектах.

«Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы хутка яго знішчым. Іран пасылае непрыемныя сігналы», — заявіў Дональд Трамп.

У той жа час еменскія хусіты, якія лічацца сілай, залежнай ад Ірана, абвясцілі пачатак чацвёртай фазы «марской блакады» супраць Ізраіля. Яны заявілі, што будуць атакаваць усе караблі, што супрацоўнічаюць з ізраільскімі портамі, незалежна ад краіны, пад сцягам якой яны ідуць.

Гэтая пагроза закранае гандлёвае суднаходства ў Чырвоным моры, Адэнскім заліве і Аравійскім моры — стратэгічна важных маршрутах для сусветнай лагістыкі, у тым ліку паставак нафты, газу і іншых тавараў.

Чытайце таксама:

Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%

Тайланд і Камбоджа дамовіліся аб спыненні агню

Каментары да артыкула