БЕЛ Ł РУС

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск

29.07.2025 / 10:45

Nashaniva.com

Толькі пасля таго як у медыя з'явілася інфармацыя пра падзенне дрона ў Мінску (пра гэта паведаміла выданне «Люстэрка»), улады адрэагавалі на інцыдэнт.

Фота: Мінабароны

«Дзяжурнымі сіламі СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў знойдзены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА.

У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы 02.33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска», — паведаміла Мінабароны.

Пацярпелых няма.

«З улікам гэтага інцыдэнту аператыўна прымаюцца дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю за выкарыстаннем паветранай прасторы», — дадало ведамства.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула