БЕЛ Ł РУС

Дачка Стыва Джобса выйшла замуж за конніка. На вяселлі спяваў Элтан Джон

29.07.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Іў Джобс выйшла замуж у мінулыя выхадныя — за спартсмена-канкурыста Гары Чарльза. Вяселле прайшло ў раскошным гатэлі Estelle Manor і абышлося, па чутках, больш чым у 6 мільёнаў даляраў, піша Bild.

Іў Джобс і Гары Чарльз

Адно толькі гадзіннае выступленне Элтана Джона, па звестках The Sun, каштавала 1,3 мільёна даляраў.

Урачыстасць аплаціла, верагодна, маці нявесты — удава Стыва Джобса Ларын Паўэл Джобс. Успадкаванае ёю багацце, паводле звестак Forbes, ацэньваецца прыкладна ў 15 мільярдаў даляраў (уключаючы акцыі Walt Disney і Apple). Дзеці ж Джобса афіцыйна не атрымалі нічога — па жаданні бацькоў, яны зарабляюць самастойна. Аднак, мяркуючы па вяселлі, зразумела — калі фінансава прыцісне, то мама побач.

У 2021 годзе Іў Джобс атрымала дыплом па гісторыі ў Стэнфардскім універсітэце (навучанне таксама аплаціла маці). Акрамя таго, яна выступае ў спаборніцтвах па верхавой яздзе на найвышэйшым узроўні і перамагае на міжнародных турнірах. Джобс стала пятай сярод найлепшых конніц свету ва ўзросце да 25 гадоў.

У апошнія тры гады яна таксама паспяхова працуе мадэллю, удзельнічае ў кампаніях для Louis Vuitton, была на вокладцы Vogue і выходзіць на подыум па ўсім свеце.

Яе ўласнае багацце ацэньваецца ў суму ад 500 тысяч да аднаго мільёна даляраў ЗША. Зарабляе яна і як мадэль, і як спартовец — прызавыя на конных турнірах могуць складаць больш за 100 000 даляраў за перамогу. 

Забяспечаны і муж Іў Джобс Гары Чарльз. 26-гадовы брытанец — алімпійскі чэмпіён 2024 года па канкуры. Ягонае багацце ацэньваецца ў суму ад 0,6 да 2,5 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

Дырэктар расійскага «Первого канала» паставіў Стыва Джобса ў адзін шэраг з Гітлерам

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Старыя сандалі Стыва Джобса прадалі амаль за 220 тысяч даляраў

Каментары да артыкула