БЕЛ Ł РУС

Сілавікі заклікаюць людзей слаць ім інфармацыю ў чат-бот

29.07.2025 / 19:22

Nashaniva.com

Як паведамляецца, у спецыяльны чат-бот МУС «кожны ахвотны зможа паведаміць інфармацыю, якая тычыцца грамадскай бяспекі». Ініцыятарам стварэння такога інструмента называюць міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

«Беларусы стаміліся ад тых, хто грэбуе літарай Закона і агульнапрынятымі нормамі маралі. Колькасць зваротаў грамадзян у органы ўнутраных спраў сведчыць пра імкненне людзей зрабіць жыццё ў краіне яшчэ больш бяспечным. Таму яны гатовыя аказваць дапамогу і садзейнічанне міліцыі», — упэўненыя сілавікі.

Цяпер для гэтага чат-бота распрацоўваецца «новы сучасны і зручны для ўсіх катэгорый грамадзян функцыянал праграмы». У яго можна дасылаць паведамленні ў тэкставым выглядзе, а таксама фота ці відэа, і сілавікі нават нібыта гарантуюць канфідэнцыяльнасць. 

Чытайце таксама:

Міліцыя абвяргае інфармацыю пра затрыманне людзей на месцы падзення дрона ў Мінску

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом

Каментары да артыкула