Аднаўляе прававую дапамогу Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве
Пасля вымушанага перапынку Дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці неўзабаве адновіць сваю працу. Гэтай навіной у эфіры радыё «Рацыя» падзялілася кіраўніца дэпартамента Вольга Дабравольская.
Вольга Дабравольская. Фота: «Еўрарадыё»
«Акурат сёння мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку, можа, часткова працу, але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што Аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то-бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі», — паведаміла Вольга Дабравольская.
У сярэдзіне мая Дэпартамент прававой дапамогі ЦБС прыпыніў працу праз недахоп фінансавання. Цяпер дэпартамэнт у першую чаргу працягне адвакатаванне беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнай дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Чытайце таксама:
Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»
Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень