БЕЛ Ł РУС

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў

31.07.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Імя Аляксея Кердаля з'явілася ў спісе «тэрарыстаў», які стварае КДБ. Гарадзенец выдаліў каментары, але гэта не дапамагло.

Аляксей Кердаль. Фота з ягонай старонкі ў інстаграме

Аляксею Кердалю 33 гады. Ён гарадзенец. Пасля школы адслужыў у арміі.

Апошнія гады Аляксей працуе барыстай у Гродне. Таксама з 2020-га ў яго быў невялікі бізнэс — кампанія, сферай дзейнасці якой пазначана «прадастаўленне месцаў для пражывання на тэрыторыі кемпінгаў і лагераў».

Як мы пісалі раней, падобна, у беларускіх спецслужбаў ёсць уласная база каментароў карыстальнікаў чатаў. Але калі акаўнт быў прывязаны да ўласнага беларускага нумара, падпісаны ўласным імем ці яго яшчэ неяк ідэнтыфікавалі, то абараніць сябе нашмат менш магчымасцяў.

Можна выдаліць каментары, але гэта на 100% не абароніць. Пра бот і тое, як ім скарыстацца, мы пісалі ў гэтым артыкуле.

Аляксея Кердаля асудзілі па артыкуле 130 КК Беларусі — «распальванне варожасці». Прысуд набыў сілу, хутчэй за ўсё, яго праз пару дзён дададуць і ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

Вядома, што Аляксей Кердаль цяпер за кратамі.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»

Каментары да артыкула