БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы

31.07.2025 / 6:52

Nashaniva.com

Першапачатковы ўдар быў у пачатку ночы, наступны пад раніцу.

У пачатку ночы ўспыхнулі пажары больш чым у дзесяці месцах, паранены шэсць чалавек.

Спачатку пра шасцярых пацярпелых напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік ваеннай адміністрацыі Кіева Цімур Ткачэнка.

Грамадзянскі мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што двое пацярпелых у Саламянскім раёне горада былі шпіталізаваныя.

І Ткачэнка, і Клічко пішуць пра пажары ў жылых дамах і аўтамабілях, што гарэлі ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў.

На світанку 31 ліпеня расійская акупацыйная армія нанесла новы ракетны ўдар па Кіеву: пашкоджаны дом, выбіты вокны ў дзіцячым аддзяленні медустановы.

Фота з інстаграма Віталя Клічко

Украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Кіеве пры расійскім ракетным удары абрынуўся цэлы пад'езд дзевяціпавярховага дома і публікуюць фота і відэа гэтага дома.

Уладзімір Зяленскі таксама апублікаваў фота пад'езда.

Колькасць пацярпелых вырасла да 50 чалавек, 29 у бальніцы. Два чалавекі загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула