БЕЛ Ł РУС

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА

31.07.2025 / 16:26

Nashaniva.com

31 ліпеня на Салігорск абрынулася моцная залева, якая прывяла да значных падтапленняў у горадзе. Як паведамілі ў МНС, былі затопленыя вуліцы, крамы, бальніца, спартыўна-забаўляльны комплекс і падвалы жылых дамоў.

Скрыншот з відэа

Работнікі МНС праводзяць работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі. На апублікаваным відэа відаць, як ратавальнікі па калені ў вадзе на вуліцах і па пояс у падвалах адпампоўваюць ваду.

Асабліва пацярпелі цэнтральная раённая бальніца, а таксама спартыўна-забаўляльны комплекс і дзве прадуктовыя крамы на праспекце Міру.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі спрагназавалі на сёння моцныя дажджы

Мінск зноў затапіла

У Гарадоцкім раёне залевай размыла дарогу

У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА

Каментары да артыкула