БЕЛ Ł РУС

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць

31.07.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Пакістанцы за гэты час атрымалі 30 тысяч гуманітарных віз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: minsk.diplo.de

Нядаўна з’явілася інфармацыя, што Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз для асоб, якія пераследуюцца па палітычных прычынах. 

Праваабарончая арганізацыя Libereco, якая займаецца гэтай тэмай, атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства ўнутраных спраў Германіі, што прыпыненне тычыцца і раней зацверджаных выпадкаў — то-бок тых людзей, якія атрымалі станоўчае рашэнне адносна выдачы нямецкай гуманітарнай візы, але яшчэ не паспелі ўехаць у краіну, піша ў фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

Грамадзян Беларусі гэтая сітуацыя закране не вельмі моцна, бо, па афіцыйных даных МЗС Германіі, колькасць выдаваных ім гуманітарных візаў заўсёды была вельмі маленькай. Усяго за апошнія пяць надзвычай складаных для беларусаў гадоў ім было выдадзена толькі 267 віз:

Гуманітарныя візы для беларусаў, такім чынам, ніколі не былі ў Германіі масавай праграмай і не мелі мэтай шырокую міграцыю. Як сведчыць статыстыка, з гэтай магчымасці найбольш карысталіся грамадзяне краін Азіі і Афрыкі, безумоўным лідарам сярод якіх у апошнія гады быў Пакістан.

 

Чытайце таксама:

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз

Больш за 185 тысяч грамадзян Беларусі валодаюць дзейнымі ДНЖ у Польшчы

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы

Каментары да артыкула