Грамадства1313

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз

Адказ даслалі пасля звароту Паўла Латушкі.

Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы. Дадатковыя тэхнічныя працэдуры, якія ўводзіць Польшча ў змаганні з пасярэднікамі і ботамі, толькі ўскладнілі працэдуру.

Пасля публікацыі аб праблемах з візамі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка скіраваў у Міністэрства замежных спраў Польшчы зварот. Ён папрасіў у будучыні абмеркаваць працэдуру выдачы віз беларусам і магчымыя спосабы падтрымкі, якія «маглі б быць укаранёныя з мэтай змякчэння цяжкасцяў, што ўзнікаюць у беларусаў, якія падаюць заяўкі на візы».

На зварот палітыка адказала дырэктарка консульскага ўпраўлення МЗС Юстына Хржаноўска. Павел Латушка падзяліўся з «Нашай Нівай» лістом.

На пачатку Хржаноўска запэўнівае, што «рэформа візавай сістэмы, якая рэалізуецца з пачатку мінулага года, у тым ліку нядаўна ўведзеныя новыя прававыя рэгуляванні ў галіне віз і міграцыі, ніякім чынам не скіраваныя супраць грамадзян Беларусі».

Мэта закона ад 4 красавіка 2025 года і іншых нарматыўных актаў — «упарадкаванне працэдур уезду і легалізацыі знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Польшчы, а не ўскладненне дзейнасці замежнікаў, якія працуюць легальна, іх працадаўцаў або студэнтаў», падкрэсліваюць у МЗС.

«Статыстыка выдачы віз бясспрэчна сведчыць пра станоўчы вынік дзеянняў па выпраўленні і ўдасканаленні візавай працэдуры, праведзеных да гэтага часу. (…)

Пасля паўтара года працы мы назіраем у многіх месцах свету змяншэнне візавага ціску, упарадкаванне міграцыйных працэсаў, спыненне злоўжывання польскімі візамі, адток несумленных заяўнікаў на візы і абмежаванне дзейнасці несанкцыянаваных пасярэднікаў», — піша Хржаноўска.

Станоўчыя змены МЗС Польшчы фіксуе і ў Беларусі:

«Мы таксама зафіксавалі прывядзенне да рэальнага ўзроўню аб’ёму візавых заяў, якія разглядаюцца ў Беларусі. Аднаўленне належных прынцыпаў выдачы гуманітарных візаў ліквідавала злоўжыванні, што ўзнікалі раней, і цяпер консулы пры падтрымцы Усходняга дэпартамента МЗС могуць сапраўды дапамагаць грамадзянам Беларусі, якім пагражаюць рэпрэсіі з боку рэжыму».

Хржаноўска сцвярджае, што новыя працэдуры прывялі да змяншэння такой з'явы, як visa shopping (атрыманне візы адной краіны для паездкі ў іншую), выкліканай тым, што большасць дзяржаў-членаў Шэнгенскай зоны прыпынілі выдачу візаў, што прывяло да ненатуральна высокага попыту на польскія візы.

Як тлумачыць чыноўніца, консулы атрымалі ўказанне праводзіць паглыбленую праверку заяў на выдачу візы, «каб выключыць выпадкі, калі мэта ўезду адрозніваецца ад заяўленай, а краінай прызначэння з'яўляецца не Польшча».

«У той жа час хачу падкрэсліць, што — незалежна ад вышэйсказанага — Польшча застаецца краінай, якая выдае найбольшую колькасць візаў грамадзянам Беларусі, дзякуючы гэтаму міжасабовыя кантакты і сувязі, якія яднаюць абодва грамадствы, застаюцца блізкімі і трывалымі», —

— даводзіць Хржаноўска.

Калі казаць толькі пра турыстычны шэнген (візы тыпу С), то найбольш іх у 2024-м выдала Германія — 50 тысяч. Але Польшча выдае шмат працоўных віз, а таксама гуманітарныя. За 2024 год Польшча выдала беларусам 151 тысячу першых дазволаў на знаходжанне (лічба ўключае ДНЖ і доўгатэрміновыя візы).

Хржаноўска дадае, што каб зрабіць візы больш даступнымі, увялі, напрыклад, «форму новых дамоў з вонкавым пастаўшчыком паслуг на выкананне пэўных дзеянняў, звязаных з прыняццем візавых заяў на тэрыторыі Беларусі», якія прадугледжваюць «павелічэння колькасці прынятых візавых заяў у найбліжэйшыя месяцы», і адкрылі новы пункт прыёму візавых заяў у Віцебску.

Каментары13

  • Jack Strong jr.
    09.07.2025
    спадарыня Хшаноу́ская , ты пра гэта пацанам саплівым распавядай ))
  • Жэка
    09.07.2025
    Якая праблема візы даваць проста на мяжы ўсім жадаючым?
  • Дзякуй
    09.07.2025
    Дзякуй, Польшча, што ўзяла на сябе турботы Беларусі і Ўкраіны ў гэтыя цяжкія часы. Сапраўды ДЗЯКУЙ.

Цяпер чытаюць

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць