БЕЛ Ł РУС

Беларуска заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па плаванні

1.08.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Беларуская плыўчыха Аліна Змушка заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па водных відах спорту, які праходзіць у Сінгапуры. Яна выступала на дыстанцыі 200 метраў брасам і фінішавала з вынікам 2:23.52.

Аліна Змушка. Фота: David Damnjanovic/DeFodi Images via Getty Images

Спачатку Аліна Змушка падчас свайго заплыву ішла толькі на пятым месцы, але пасля змагла паскорыцца і падзяліла трэцяе месца з прадстаўніцай ПАР Кэйлін Корбет. Абедзве спартсменкі атрымаюць бронзавыя медалі. Перамогу ж святкавала амерыканка Кейт Даглас, якая прайшла дыстанцыю за 2:18.50.

Перад тым бронзу і срэбра на гэтым чэмпіянаце, на якім спартсмены з Беларусі выступаюць у нейтральным статусе, узяла беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка.

Чытайце таксама:

Беларускіх біятланістаў не збіраюцца дапускаць да міжнародных стартаў

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях

Міжнародная федэрацыя гандбола папрасіла вярнуць у «нашу гандбольную сям'ю» беларусаў і расіян

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

Каментары да артыкула