У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе
Жыхарка вёскі Ячава Слуцкага раёна абурылася, што магіла загінулых удзельнікаў Другой сусветнай вайны, якая знаходзіцца на мясцовых могілках, уся зарасла быльнікам і не даглядаецца, і прыклала адпаведныя фота. Але адказная за гэта арганізацыя ёй рэзка запярэчыла.
Жанчына адзначала, што сёлета мер па ўпарадкаванні помніка ніхто не прымаў, таму магіла і зарасла быльнікам.
«Ні да 9 мая, ні да 3 ліпеня нават кветкі ніхто не прынёс, не кажучы ўжо пра вянок. Проста боль і горыч у душы», — наракала аўтарка фота.
Арганізацыя, адказная за абслугоўванне помніка, у адказ выклала свае фоты, на якіх, як сцвярджаецца, выяўленая старанна ўпарадкаваная магіла перад 9 мая і 3 ліпеня, і тут ёсць кветкі ды вянкі.
Паведамленне мясцовай жыхаркі, як сцвярджаецца,
«можа насіць паклёпніцкі характар, а пустазеллем пахаванне хутка зарасло з прычыны багатых ападкаў».
Чытайце таксама:
Пры Брэсцкай крэпасці ўжо два тыдні гараць вогнішчы. Людзі скардзяцца на дым і смурод
Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску
У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі