БЕЛ Ł РУС

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол

1.08.2025 / 21:48

Nashaniva.com

У Фінляндыі прайшлі мерапрыемствы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У іх бралі ўдзел дзве дэлегацыі ад Беларусі: ад лукашэнкаўскага МЗС і ад Офіса Святланы Ціханоўскай. Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі асабіста перадаў намесніку міністра замежных спраў прапанову круглага стала, расказаў ён выданню «Люстэрка».

Дзяніс Кучынскі

Як расказаў Кучынскі, абедзве беларускія дэлегацыі размяшчаліся ў адным гатэлі ў Хельсінкі. Афіцыйны Мінск прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта.

«Я сустрэўся з Сакрэтам каля ліфтаў у гатэлі. Перадаў яму нашу прапанову пра дыялог і правядзенне круглага стала. Сказаў, што мы ведаем: унутры рэжыму ёсць нямала чыноўнікаў, з якімі можна гаварыць, што гэта ў нашых агульных інтарэсах і што дыялог і транзіт улады — гэта толькі справа часу. Асобна адзначу, што размова з абодвух бакоў вялася на беларускай мове».

Кучынскі адмовіўся адказаць на пытанне «Люстэрка» пра рэакцыю на прапанову.

Чытайце таксама:

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы

Сайт «Люстэрка» атакуюць другі дзень з-за артыкула, што Офіс Ціханоўскай прапанаваў круглы стол з Лукашэнкам

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы

Каментары да артыкула