БЕЛ Ł РУС

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

2.08.2025 / 8:1

Nashaniva.com

Брамнік нямецкай «Баварыі» Свен Ульрайх паведаміў пра смерць сына.

Свен Ульрайх. Фота: яго інстаграм

«З глыбокім смуткам мы хочам паведаміць сёння, у пятніцу, што наш сын Лен памёр некалькі тыдняў таму пасля працяглай цяжкай хваробы.

Прыняць рашэнне зрабіць гэта публічным цяпер — неверагодна цяжка для нас, аднак гэта важны крок для нас як сям’і, каб праясніць сітуацыю для тых, хто вакол, і для грамадскасці.

Разам з нашай дачкой мы зараз спрабуем крок за крокам вярнуцца да жыцця. Асаблівая падзяка нашым сем’ям, сябрам і футбольнаму клубу «Баварыя» за іх далікатнасць і вялізную падтрымку на працягу апошніх месяцаў — гэта вельмі шмат для нас значыць.

Мы просім грамадскасць і прадстаўнікоў СМІ быць уважлівымі і паважаць нашу прыватную прастору. Просім вас устрымацца ад далейшых запытаў і каментароў. Ліза і Свен», — напісаў Ульрайх у сацыяльнай сетцы.

Якая была хвароба Лена, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула