БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй

2.08.2025 / 16:5

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна гатовая да магчымай ядзернай канфрантацыі з Расіяй, паведамляе CNN. Гэтая заява прагучала ў інтэрв’ю каналу Newsmax у адказ на словы намесніка старшыні расійскай Рады бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева, які нагадаў пра расійскую сістэму аўтаматычнага ядзернага адказу «Мёртвая рука».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Трамп удакладніў, што ЗША не жадаюць вайны, але павінны быць гатовыя да ўсяго, калі гаворка ідзе пра ядзерную зброю. Ён адзначыў, што накіраваў дзве атамныя падводныя лодкі ў рэгіён бліжэй да Расіі, каб забяспечыць бяспеку амерыканцаў і «упэўніцца, што пагрозы — толькі словы, а не нешта большае».

Раней у сваіх допісах у Truth Social Трамп заявіў, што гэты крок — адказ на «правакацыйныя» выказванні Мядзведзева. Трамп падкрэсліў, што словы могуць мець цяжкія наступствы, таму ЗША павінны прадэманстраваць сваю рашучасць.

Таксама падчас інтэрв'ю Трамп паўтарыў, што ЗША гатовыя ўвесці новыя строгія санкцыі супраць Расіі і яе партнёраў, калі тая не спыніць вайну ва Украіне да 8 жніўня. Ён дадаў, што, нягледзячы на ўменне Пуціна абыходзіць санкцыі, новыя меры будуць жорсткімі — уключаючы 100-працэнтныя мыты.

На заканчэнне размовы Трамп адзначыў, што Пуцін, магчыма, спрабуе захапіць усю Украіну, і гэта «вельмі сур’ёзна». Ён таксама выказаў здзіўленне, што раней, калі паміж імі ішлі перамовы, «у нас было мноства добрых размоў, дзе мы маглі б скончыць гэтую справу, і раптам пачынаюць ляцець бомбы».

Чытайце таксама:

Трамп палохае Маскву атамнымі падлодкамі — эксперты баяцца новага Карыбскага крызісу

Трамп палохае Маскву атамнымі падлодкамі — эксперты баяцца новага Карыбскага крызісу

Джо Байдэн сказаў пра цёмныя часы, якія пагражаюць Амерыцы з-за Трампа

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч

Каментары да артыкула