БЕЛ Ł РУС

У палон трапіў 50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію

3.08.2025 / 8:36

Nashaniva.com

Станіслаў Бялькевіч просіць Лукашэнку вярнуць яго з Украіны.

Скрыншот відэа

У палон ва Украіне трапіў 50-гадовы беларус Станіслаў Бялькевіч, які ваяваў на баку Расіі. Ён сцвярджае, што ён вайсковец беларускай арміі і іх адправілі на вучэнні ў Расіі.

«Там далі аўтамат і адправілі на рэальную вайну. Наш узвод разграмілі, усе «дзвесце», а я трапіў у палон», — расказвае ён у відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале галаўнога рэдактара «Цензор.Нет» Юрыя Бутусава.

Аднак версія выглядае нерэалістычна. Іншых пацверджанняў словам мужчыны, што беларускіх вайскоўцаў цэнтралізавана адпраўляюць на вайну, няма. Вядома, што на баку Расіі ваююць добраахвотнікі з Беларусі, якія з фінансавых ці ідэалагічных прычын вырашаюць у прыватным парадку паехаць на фронт.

Бялькевіч просіць Лукашэнку паспрыяць яго вяртанню з Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула