БЕЛ Ł РУС

Адміністратар мінскага рэстарана скраў выручку і з'ехаў у Расію

4.08.2025 / 8:43

Nashaniva.com

25-гадовы хлопец працаваў адміністратарам у рэстаране на вул. Ржавецкай. Калі яму тэрмінова спатрэбіліся грошы, ён вырашыў забраць з сейфа выручку за некалькі дзён. Гаворка ідзе пра суму 6168,43 рубля, пішуць Мінск-навіны.

Калі ўладальнік установы даведаўся пра сітуацыю, ён звязаўся з маладым чалавекам. Апошні ва ўсім прызнаўся і напісаў распіску, што верне грошы цягам сутак. Але ў выніку з’ехаў у Маскву.

Уладальнік рэстарана звярнуўся ў міліцыю, у дачыненні да былога работніка завялі крымінальную справу. Пасля вяртання ў Мінск малады чалавек быў затрыманы, яго ўзялі пад варту.

Яму выстаўлена абвінавачанне ў прысваенні маёмасці. У міліцыі ўдакладнілі, што віну мінчук цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся, але прычыненую арганізацыі шкоду не пакрыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула