Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін
Саша Філіпенка паведаміў, што яго новы раман «Слон» на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу прапагандысты, якія дамагліся таго, каб кнігу знялі з продажу, піша «Люстэрка».
Скрыншот з сайта Wildberries.by
«А цяпер сапраўды важная навіна! «Слон» нарэшце перайшоў мяжу, і цяпер яго можна купіць не толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі! І побач», — напісаў пісьменнк у фэйсбуку ў суботу.
Ён выклаў спасылку на маркетплэйс Wildberries, дзе раман з’явіўся ў продажы. Гэта заўважылі беларускія прапагандысты, у тым ліку Рыгор Азаронак, які заявіў, што Філіпенка «вельмі рана ўзрадаваўся».
У адным з іншых праўладных каналаў паабяцалі, што «пытанне з распаўсюджваннем [кнігі] на тэрыторыі Беларусі цягам сутак вырашыцца». Праз ужо некалькі гадзін «Слон» знік з продажу на маркетплэйсе, а прапагандысты падзякавалі «усім датычным».
Чытайце таксама:
Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква
Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне