Грамадства3939

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне

Пісьменнік Саша Філіпенка даў інтэрв'ю расійскаму выданню «Медуза» пра свой апошні раман «Слон». У ім ён сярод іншага расказаў, чаму гэты раман — «у большай ступені размова з расійскім грамадствам», але з беларускім грамадствам таксама. А таксама акрэсліў, у чым розніца паміж беларусамі і расіянамі.

Саша Філіпенка ў Берліне 26 мая 2025 года

— Спытаю адразу пра галоўнае: у вас раман пра сланоў, якіх усе ігнаруюць. Як нарадзіўся гэты вобраз?

— Гэта было яшчэ ў самым пачатку вайны. Я вельмі шмат піў у тыя першыя дні. Калі пачаліся падзеі ў Беларусі [гэта значыць пратэсты супраць Аляксандра Лукашэнкі 2020-2021 гадоў], я адчуваў, што магу нешта змяніць, што мы рана ці позна пераможам. А тут я адчуў вялікае бяссілле, хай гэта і не мая вайна.

Пару тыдняў я проста чакаў трэцяй гадзіны дня, і адразу напіваўся. Я тады знаходзіўся ў Швейцарыі, у вельмі маляўнічым месцы ў гарах з відам на Жэнеўскае возера. І мяне мучыла неверагоднае пачуццё віны і сораму, што я знаходжуся ў прыгажосці і бяспецы, а не са сваімі сябрамі ў Кіеве. Пару тыдняў я ляжаў пластом, а потым усвядоміў, што нікому гэта не дапаможа.

Але мяне ўразіла рэакцыя маіх былых таварышаў у Расіі, якія вельмі хутка перапалохаліся, дамовіліся паміж сабой і вырашылі, што больш нічога зрабіць нельга, што супраціўляцца страшна. Тут у мяне асабістыя прэтэнзіі да расійскага грамадства.

Я заўсёды ўдзельнічаў у пратэстах і ў Расіі, і ў Беларусі, хадзіў на адзінкавыя пікеты. У мяне дастаткова вопыту, каб параўнаць, дзе страшней. І я не разумею, калі мне кажуць, што ў Расіі было вельмі страшна. Быў вялікі адрэзак часу, калі было не страшна выходзіць, і мне здаецца, гэты момант быў прапушчаны. Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне.

Спачатку генеральная лінія была — няма сэнсу нічога рабіць, таму што нармальна ж жывём. І потым раптам бабах — і ўсё, цяпер страшна хадзіць на пратэсты, вакол тэрор, нічога не зрабіць. Выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, але на фоне 140 мільёнаў чалавек гэтага мала — хоць не адмяняе подзвігу гэтых людзей.

У чым розніца паміж беларусамі і расіянамі? Беларусы, як у «Пралятаючы над гняздом зязюлі», могуць заўсёды сказаць, што хаця б паспрабавалі.

— У выніку атрымліваецца, што «Слон» — гэта перш за ўсё тэкст пра Расію.

— Мне хацелася напісаць універсальны тэкст. У Амерыцы, напрыклад, яго можна чытаць як гісторыю пра прыход Трампа. Прыйшлі сланы, разносяць усё і праганяюць людзей. Мне хацелася напісаць і пра тых сланоў, якіх не заўважае нямецкае грамадства і швейцарскае грамадства. 

Але вядома, у большай ступені гэта размова з расійскім грамадствам — нездарма ў мяне з'яўляецца двухгаловы слон, ён нават ёсць на адным з эскізаў вокладкі. Але і з беларускім грамадствам таксама.

Сёння я назіраю, як многія беларусы выкарыстоўваюць 2020 год як індульгенцыю. Яны суцяшаюць сябе тым, што кажуць: мы хоць нешта зрабілі ў 2020 годзе, а расіяне не зрабілі нічога. Але прайшло ўжо пяць гадоў, а ў Беларусі нічога не вырашылася. Мы не перамаглі, у нас людзі ў турмах, катаванні, арышты ўвесь час. Выехала ад 500 тысяч да двух мільёнаў чалавек. У цэнтры горада стаіць турма, дзе катуюць людзей.

Беларусы ў Мінску сапраўды гэтак жа цяпер не заўважаюць тое, што адбываецца, не хочуць заўважаць. Вырасла новае пакаленне — хлопцы і дзяўчаты, якім у 2020 годзе было 15, цяпер ім 20, і яны жывуць ужо ў іншай краіне. Яны ведаюць, што было ў 2020 годзе, але гэта не іх барацьба.

Каментары39

  • імпэрыя — краіна дзіўнай, проста-такі касьмічнай гармоніі: у ёй агідна абсалютна ўсё
    20.06.2025
    "размова з расійскім грамадствам», але з беларускім грамадствам таксама"
    дзякуй Богу я Літвін !! Увогуле Маскоўская імпэрыя — краіна дзіўнай, проста-такі касьмічнай гармоніі: у ёй агідна абсалютна ўсё. Улада, апазыцыя, клімат, дарогі, СМІ, эканоміка — ніводная дэталь не псуе карціны, выломваючыся з агульнага стылю.
    Дзякуй Богу , ваш час прайшоў ! 96% Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , ваш імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта вам нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава на стагоддзі
  • фейспалм
    20.06.2025
    с какого перепугу филипенко делает выводы про людей внутри беларуси? по интернету? никто ж не пишет в открытую свои мысли!
  • Отец Засандалий
    20.06.2025
    Потянуло духом из туалетища.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць