БЕЛ Ł РУС

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся

4.08.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук адрэагаваў у фэйсбуку на заяву былога пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якой той упершыню за год пракаментаваў сваё звальненне.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк

«Шкада апошняй заявы ксяндза Уладзіслава. Усе разумеюць што «на пенсію адправілі па загадзе звыш». Але ж усё-такі казаць, што «адлучылі ад алтара, адпраўлення святой Імшы, ад Касцёла, душпастырства — разумей, ад народа» — прынамсі несправядліва.

Вядома, што кс. Уладзіславу прапаноўвалі варыянты. Добрыя варыянты. Аднак сілай святара на парафію не завязеш.

Шкада, што ў Беларусі некаторыя святары дзесяцігоддзямі кіруюць адной і той жа парафіяй. Гэта зрастанне часта прыводзіць да сумных сітуацый», — напісаў Арцём Ткачук.

У каментарах ён удакладніў, што «добрым варыянтам», які прапаноўвалі Уладзіславу Завальнюку была парафія ў Ракаве.

Чытайце таксама:

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

«Распілавалі балгаркай сейф, узломвалі скарбонкі». Парафіяне Чырвонага касцёла расказалі, як з храма вывозілі маёмасць

Тадэвуш Кандрусевіч і Уладзіслаў Завальнюк наведалі парафію зняволенага ксяндза Юхневіча

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк пасля звальнення з Чырвонага касцёла завёў канал у ютубе

«Няпраўда абурае». Вернікі расказалі, што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

Каментары да артыкула