БЕЛ Ł РУС

Пасол Украіны абвергнуў звесткі пра падрыхтоўку візіту Эрдагана

5.08.2025 / 11:01

Nashaniva.com

Турэцкае выданне Turkiye Gazetesi раней паведаміла, што прэзідэнт Турцыі ў найбліжэйшыя дні прыбудзе ў Кіеў па запрашэнні Уладзіміра Зяленскага, аднак пасол Украіны ў Турцыі Нарыман Джэлял кажа, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Фота: Turkish Presidency/Murat Cetinmuhurdar / Handout/Anadolu via Getty Images

Як паведаміла Turkiye Gazetesi, Джэлял абвясціў, што Эрдаган неўзабаве наведае Кіеў, і адной з найважнейшых тэм перамоваў будзе ратыфікацыя пагаднення аб вольным гандлі. Паводле звестак выдання, лідары абмяркуюць намаганні Турцыі па мірным урэгуляванні.

У каментары «Украінскай праўдзе» Джэлял паведаміў, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

«Выданне, мякка кажучы, сказіла інфармацыю. Звярніце ўвагу — яны не даюць спасылкі на тое, дзе я такое казаў, яны не даюць маю цытату, проста кажуць, што я нібыта гэта заявіў», — сказаў Джэлял.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула