БЕЛ Ł РУС

Кіраўніцу Гагаузіі асудзілі да сямі гадоў турмы

5.08.2025 / 12:20

Nashaniva.com

Башкана Гагаузіі Яўгенію Гуцул прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі па справе аб незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі.

Уладзімір Пуцін і Яўгенія Гуцул, 14 сакавіка 2024. Фота Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Гуцул абвінавачвалі ў тым, што яна ўдзельнічала ў незаконным фінансаванні партыі, у прыватнасці, вазіла грошы з Расіі ў Малдову з 2019-га па 2022 год. Другая справа звязаная з удзелам Гуцул у арганізацыі пратэстаў у Кішынёве ў 2022 годзе, дзе яна адказвала за выплаты людзям, мітынгоўцам каля дзяржаўных устаноў.

У кастрычніку 2024 года Еўрасаюз унёс Гуцул у санкцыйны спіс за прасоўванне сепаратызму ў Гагаузіі, цесныя сувязі з Расіяй і пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Малдовы.

Пракуратура прасіла дзевяць гадоў турмы.

Таксама да шасці гадоў турмы асуджаная былая сакратарка партыі «Шор» Святлана Прапан.

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы, у распаўсюджванне свайго ўплыву на якую шмат сродкаў уклала Расія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула