БЕЛ Ł РУС

МАРГ узяўся за «Дабраном» — у палове «Маякоў» знайшлі пратэрміноўку

5.08.2025 / 12:27

Nashaniva.com

У маі ў кампанію прыходзілі сілавікі, цяпер прыйшла чарга праверак Міністэрства гандлю.

Фота: «Мінск-Навіны»

МАРГ прыйшоў з праверкамі ў дыскаўнтары «Маяк» гандлёвай сеткі «Дабраном». Як сцвярджаецца, пасля скаргаў ад пакупнікоў. Правяральшчыкі прабеглі па крамах у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне ды іншых гарадах.

У 88 працэнтах крам знайшлі парушэнні. У 47% гандлёвых пунктаў выявілі пратэрміноўку ад аднаго да пятнаццаці дзён — мяса, паўфабрыкаты з мяса птушкі, сыр, печыва, гародніна і іншыя прадукты.

МАРГ выпісаў рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, вынес загады аб забароне рэалізацыi няякаснай прадукцыі на суму звыш 650 рублёў. Сам «Дабраном» атрымае адміністратыўку.

У маі ў офіс гандлёвай сеткі з вобшукамі прыходзілі сілавікі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула