БЕЛ Ł РУС

Таджык спрабаваў вылецець з Беларусі па пашпарце брата

5.08.2025 / 16:3

Nashaniva.com

2 жніўня днём у Нацыянальным аэрапорце Мінск іншаземец паспрабаваў перасекчы беларускую мяжу з пашпартам свайго брата, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. 

Скрыншот з відэа

Мужчына паказаў пашпарт грамадзяніна Таджыкістана, але памежнікі западозрылі нешта нядобрае. Падчас праверкі высветлілася, што дакумент належыць не яму.

Як аказалася, затрыманы — таксама з Таджыкістана. Ён хацеў паляцець ва Узбекістан, а адтуль — дадому, да бацькоў. Сцвярджае, што згубіў свой пашпарт, таму вырашыў узяць дакумент у брата, каб перасячы мяжу.

Цяпер мужчына затрыманы. Адносна яго распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Мужчыну пагражае буйны штраф — 100 базавых велічынь, а таксама крымінальная адказнасць за выкарыстанне падробленага дакумента.

Чытайце таксама:

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток

Мужчына надрукаваў расійскі пашпарт на друкарцы і паспрабаваў адляцець з Мінска ў Стамбул

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак

Каментары да артыкула